Добавить новость
123ru.net
World News
Октябрь
2012
1
2 3 4 5 6 7 8 9 10
11
12
13
14 15 16 17
18
19 20
21
22 23 24 25 26 27 28 29 30 31

Годзе зьнявагі!

0
Сумна чытаць загалоўкі апошніх паведамленьняў наконт стану правоў сэксуальных меншасьцяў у цёмных, дапатопных, неразьвітых (прынамсі ў гэтым дачыненьні) грамадзтвах былога Савецкага Саюзу і Ўсходняй Эўропы:



— У Беларусі адзін зь лідэраў дэмакратычнага руху не разумее, чаму правы ЛГБТ-супольнасьці маюць яго хваляваць. Іншыя праўдападобна аднолькава абыякавыя, калі не адкрыта агрэсіўныя.



— У Расеі, а затым ва Ўкраіне ратыфікуюць ганебныя дыскрымінацыйныя законы, яўным вынікам якіх стане яшчэ большае цкаваньне і напады на геяў з боку гамафобаў-нэандэртальцаў.



— Сэрбія парушае прынцыпы ўласнай канстытуцыі, забараняючы шэсьце гей-прайду ў Бялградзе на вялікае задавальненьне рэлігійных лідэраў і палітыкаў, якія проста спаборнічалі ў абразьлівых выказваньнях супраць геяў.



Калі я чытаю такія загалоўкі і выказваю ўголас сваё абурэньне рознымі парлямэнтарамі і патрыярхамі, мяне надта нэрвуюць некаторыя аргумэнты ў адказ — маўляў, трэба ставіцца з разуменьнем да таго, што сувязь з геямі можа нэгатыўна адбіцца на іміджы «дэмакратаў», што людзі да гэтага не прывыклі, што грамадзтва яшчэ не дасьпела, і г. д.



Дык колькі ж тады давядзецца чакаць эвалюцыі гэтых грамадзтваў і іхных лідэраў?! Ці не разумеюць гэтыя розныя палітыкі-дэмакраты, прадстаўнікі царквы і вернікі, што яны не дазваляюць зусім годным, ні ў чым не вінаватым, прыстойным людзям жыць свабодна, адмаўляюць ім у праве — ня толькі гаварыць на нейкай мове ці ганарыцца нейкай культурай ці кланяцца нейкаму свайму Богу — а ў элемэнтарным праве проста адкрыта існаваць?! Ці не ўсьведамляюць яны, што ў выніку страху, нянавісьці ці абыякавасьці яны прычыняюцца да гібелі дзяцей — у некаторых выпадках і сваіх уласных?



Дарэчы сваё абурэньне я тут не магу абмежаваць толькі краінамі СНД. Вось яшчэ адзін артыкул, які гэтымі днямі мяне ўразіў: У Амэрыцы, краіне, якая часта павучае іншых у пытаньнях правоў чалавека, у лібэральным штаце Нью-Ёрк, 83-гадовая жанчына змушаная змагацца ў судзе, каб пазьбегнуць выплаты больш за $300,000 падатку на спадчыну ад ейнай памерлай жонкі, зь якой яна пражыла ўсё жыцьцё і даглядала апошнія тры дзесяцігодзьдзі цяжкой хваробы. Калі б яны былі ў законным шлюбе (у чым ім было адмоўлена), яна не заплаціла б ані цэнта!! Абсурд і ганьба.



А такіх выпадкаў прыніжэньня, дыскрымінацыі і — горш — сапраўднага гвалту супраць геяў, на жаль, процьма.



Дык я прапаную вам яшчэ адзін загаловак: Нікуды мы ня дзенемся, і пара прызвычаіцца да гэтага факту. І, абяцаю, мы ня будзем «афішавацца» ці як сьцьвярджаецца «прапагандавацца», ні на ёту больш, чым нашыя браты і сёстры гетэрасэксуалы са сваімі вясельлямі, пярсьцёнкамі, хрэсьбінамі, публічнымі пацалункамі ўзасос і г. д.



Прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасьці не патрабуюць нічога большага, чым жыць прыстойна з такімі правамі, якімі карыстаюцца (ці прынамсі павінны карыстацца) іншыя паўнацэнныя падаткаплатнікі ў любым грамадзтве, у тым ліку беларускім, і ў тым ліку прадстаўнікі беларускай сьвядомай нацыянальнай дэмакратычнай меншасьці.



Дык годзе зьнявагі і бруталізацыі ў дачыненьні да, як мяркуецца, прынамсі шасьці адсоткаў кожнага грамадзтва. Асабліва ў гэты тыдзень гей-прайду супраць гэткага зла павінны змагацца ўсе — асабліва тыя, што адчулі на сваёй скуры зь якіх бы то ні было прычынаў тыранію большасьці, ды называюць сябе дэмакратамі, а тым больш прыхільнікамі вучэньня Хрыста.





Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net