Дошка БНР: няхай Менгарвыканкам дакажа, што ня хлусіць
Калі я пытаўся ў Менгарвыканкаму пра колькасьць праціўнікаў усталяваньня памятнай дошкі БНР, калі пісаў, што хацеў бы ведаць, хто ўсе тыя людзі, то разумеў, што мне ніхто праўды ня скажа. Гаворка пра групу ананімных асобаў, якія нібыта напісалі звароты ў Менгарвыканкам з патрабаваньнем не ўсталёўваць Дошку БНР.