Як фінскія алімпійцы здымаюць стрэс. ВІДЭА
Трэнэр фінскіх сноўбардыстаў прыдумаў, як дапамагчы спартоўцам расслабіцца і справіцца са стрэсам — пры дапамозе сьпіцаў або вязальнага кручка.
Яго падапечным ідэя спадабалася. Яны кажуць, што вязаньне — вельмі фінскі занятак: бо пакуль ты трымаеш у руках сьпіцы, ты можаш ні з кім не кантактаваць.