Звольнены крычаўскі міліцыянт Ігар Вусік зьехаў за мяжу, але працягвае судзіцца з МУС Беларусі
![Звольнены крычаўскі міліцыянт Ігар Вусік зьехаў за мяжу, але працягвае судзіцца з МУС Беларусі](https://gdb.rferl.org/10BCD5ED-D85B-4FA7-882C-B79F2911FCA6_cx0_cy19_cw0_w800_h450.jpg)
Падпалкоўнік Ігар Вусік пасьля незаконнага, на ягоную думку, звальненьня з МУС за скаргі на начальства спрабаваў прабіцца на прыём да Лукашэнкі, але яго не прынялі. Таму ён далей судзіцца зь Міністэрствам унутраных спраў.