Добавить новость
Главные новости Добруша
Добруш
Январь
2022
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

У якую міску пакласці «аліўе»?

Краязнаўчы музей Віцебска ў Ратушы зладзіў выстаўку-продаж «Парцэлянавы фэст», на якой далі адказ на перадсвяточнае пытанне мясцовых гаспадынь: «У самую прыгожую, пажадана фарфоравую».

Выстаўка дэманструе наведвальнікам фарфоравы і фаянсавы посуд і розныя дэкаратыўныя рэчы з фондаў музея. У дадатак к гэтаму арганізавана выстава сучаснага беларускага фарфору Добрушскага фарфоравага заводу. Гэтыя рэчы тут жа можна і набыць.

Шыкоўная светлая зала трэцяга паверха ўся зіхаціць кобальтавай сінню. Перламутравая рознакаляровасць і зыркія залатыя праменьчыкі ствараюць святочны настрой.

Шкляныя вітрыны напоўнены вытанчанымі вырабамі майстроў розных краін. Экскурс фарфоравай вытворчасці — пачынаючы з XVIII стагоддзя і да нашых дзён.

Каштоўныя экспанаты Краязнаўчы музей атрымаў пасля старэння. Гэта было ў канцы XIX пачатку XX стагоддзя. Вядомыя віцебскія калекцыянеры Антон Брадоўскі, Вацлаў Федаровіч і іншыя падаравалі музею свае экспанаты.

Рэчы мінулых дзён складаюць палову экспазіцыі. Цікава, што танюткія кубачкі, талерачкі і вазы перажылі цяжкі пераезд у эвакуацыю за Урал і вярнуліся ў Віцебск у 1945 годзе.

Куратар выстаўкі, чалавек, для якога фарфор — гэта і работа і захапленне Вольга Ануфрыева распавяла гледачам пра калекцыю музея. Яна змяшчае каля 1000 экспанатаў. Амаль палова з іх прадстаўлена ў вітрынах.

Цікава, што традыцыя дарыць экспанаты музею, дзейнічае і зараз. За некалькі дзён да адкрыцця гараджанка падаравала музею новыя экспанаты, якія адразу занялі месца ў вітрыне.

Наведвальнікі выстаўкі маюць шанец убачыць знакаміты кітайскі фарфор. Цудоўная каляровая ваза XVIII стагоддзя размешчана побач з паліцай вытворчасці кітайскіх майстроў, наведаўшых Віцебск у 60-я гады.

Ёсць на выставе знакаміты Мэйсанаўскі фарфор, кубачкі і конаўкі вядомых еўрапейскіх мануфактур Вены і Прагі, вырабы з Сеўру (Францыя) і Веджвудская прадукцыя (Англія).

Шыкоўна выглядае прадукцыя Таварыства М.С. Кузняцова. Агітацыйныя талеркі і блюда з рэцэптам стравы старэйшых расійскіх прадпрыемстваў —Ленінградскага і Дулеўскага фарфоравых заводаў.

Адметнымі нацыянальным матывамі і яркімі колерамі прыцягвае ўвагу ўкраінская калекцыя.

Асобна прадстаўлены пажаданыя ў СССР чайныя і кававыя сервізы з ГДР і Польшчы.

Памятаеце сервіз — «Мадонна». Кожная савецкая гаспадыня марыла яго «дастаць» і паставіць за шкло, купленай па блату Фінскай сценкі. Асаблівым цымусам быў сталовы сервіз з ажурнай і пазалочанай супніцай. Гэта цудоўная рэч аздабляла залу двух пакаёўкі чароўным бляскам і амаль ніколі на ставілася на стол.

Доўгі шаўковы шлях фарфоры ў Еўропу

Парцэляна — цвёрдая, але тонкая і празрыстая кераміка (porcelain — анг.мова) нарадзілася ў Кітаі. Шаўковым шляхам яна трапляла да заможнай знаці Еўропы. Кошт конаўкі Марыі–Антуанеты ці, напрыклад, каралевы Ганны быў даражэйшы за золата.

Толькі ў 1710 годзе нямецкія  алхімікі Іяган Бетгер і Эрэнфрыд Чырнхауз адкрылі прыдатны рэцэпт цвёрдага фарфору. Яшчэ некалькі гадоў пайшло на паляпшэнні тэхналогіі і ўпершыню ў Еўропе ў саксонскім горадзе Мэйсан была наладжана вытворчасць гэтай прыгажосці.

Вырабы Мэйсанаўскай мануфактуры былі шыкам і для расійскай знаці. У 1770 годзе Маскоўскія багачы скупілі 40% вырабаў. З гэтага моманту на фабрыцы быў створны асобны цэх для пастаўкі ў Расію.

Маскоўскі цар Пётр загарэўся ідэяй вырабляць сваю парцэляну. Ганчарная справа атрымала сродкі і памяшканне. На працу запрасілі Еўрапейскіх, у тым ліку, і Літоўскіх майстроў.

А ў 1744 годзе царыца Кацярына азначыла мэту стварыць менавіта рускі фарфор. Для гэтага ў Масковію запрасілі алхіміка Крыстофа Хунгера. Але з гэтага нічога не атрымалася. Саксонец не змог нічога зрабіць з мясцовай гліны. Яго аб’явілі шарлатанам і ён памёр недзе ў Піцеры.

У XVIII стагоддзі вучань Ламаносава Дзмітрый Вінаградаў, улічыўшы працу Хунгера, стварыў расійскую сумесь. Пасля некалькі гадоў дапрацоўкі заснавалі першую Піцерскую Імператарскую мануфактуру. Яна стала вырабляць посуд на ўзор еўрапейскага для імператарскага дварца.

Да канца XIX стагоддзя Піцерская мануфактура абслугоўвала дынастыю Раманавых.

На пачатак XX стагоддзя ў Расіі дзейнічала ўжо некалькі даволі буйных фарфоравых заводаў. Яны выпускалі якасны расійскі фарфор, які быў вельмі папулярны ў заможных паноў Расійскай імперыі.

Пасля рэвалюцыі ўсе прадпрыемствы былі нацыяналізаваны і пачалі выпускаць посуд і розныя рэчы з рэвалюцыйным нахілам. Яны былі ўхвалены гаспадарамі новага жыцця.

У СССР была мода на фарфоравыя статуэткі. Балерыны, касманаўты, перадавікі сацыялістычнай працы, а  таксама розныя коцікі, сабачкі і рыбкі ўпрыгожылі паліцы буфетаў і пакрытыя накрыўкамі тэлевізары. Мастацкім майстэрствам вызначаліся партрэты розных рэвалюцыйных дзеячаў.

Цікавым нацыянальным каларытам на выставе адзначана украінская прадукцыя. Фарфорава-фаянсавую мануфактуру на Валыні стварыў князь Юзеф Клемент Чартарыйскі ў 1800 годзе.

Праз некалькі гадоў на тэрыторыі Валыні, якая стала пад расійскім праўленнем,  працавала некалькі прадпрыемстваў пана Чартарыйскага.

Зараз на Ўкраіне існуе толькі адна фабрыка ў Дружкоўцы (Данецкая вобласць), якая была заснавана ў 972 годзе.

Фарфоравая прыгажосць у гасцёўнях Беларускай шляхты

«Хоць адзін грыб, але ж на талерцы», так адной фразай характарызаваў сквапны Дубатоўка інтэлігента Андрэя Беларэцкага ў «Дзікім паляванні караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча.

Некалькі слоў і ўсе адразу зразумела — адукаваны і культурны, але бедны.

Культура ўжывання ежы — галаўны паказчык сацыяльнага статусу сям’і. Здаецца гэта і зараз своечасова. Жывём і жуём мы не багата, але ж не з лапаты…

Гісторыя беларускага фарфору значна маладзейшая

Вольга Ануфрыева расказала:

«У Беларусі няма кааліну добрай якасці для вытворчасці высакаякаснага фарфору і фаянсу. Наша гліна прыдатная для пліткі і будаўнічых матэрыялаў. А для тонкіх вырабаў сыравіну мы імпартуем з Расіі і Украіны.

У савецкія часы мы мелі два прадпрыемствы па выпуску фарфору, фаянсу і маёлікі. Гэта Мінскі керамічны завод, які да 1950 выпускаў розную кераміку, а пасля 1950 стаў спецыялізавацца на фарфору.

Адбылося гэта, пераважна, дзякуючы вядомаму мастаку-керамісту Мікалаю Пракопавічу Міхалапу.

(Міхалап з 1925 па 1930 гады працаваў у Віцебскім мастацкім вучылішчы — кіраваў ганчарна-керамічным напрамкам. Быў сябрам Янкі Купалы. Напісаў яго партрэт і зрабіў дэкарацыі спектакля «Паўлінка»).

Вырабы Мінскага фарфоравага завода прысутнічаюць на выставе «Парцэлянавы фэст». Завод працаваў да 1990 года».

Выдзяляюцца асабістай манерай прадстаўленыя на выстаўцы творы вядомых віцебскіх мастакоў Людмілы і Валерыя Кавальчукоў.

Сёння беларускі фарфор вырабляе толькі Добрушскі фарфоравы завод. (ЗАТ «ДФЗ»)

Прадпрыемства пачало працаваць у1978 годзе.

Бліскучы посуд з Добруша стабільна карыстаецца попытам у нас і суседніх дзяржавах.

Добрушскае прадпрыемства адзначана ў Расійскай Федэрацыі, як лепшы тавар Беларусі на расійскім рынку.

Купіць добрушскую прадукцыю без папярэдняй замовы цяжка.

Дарэктар краязнаўчага музея Таццяна Старынская, асабіста, ездзіла ў Добруш, каб прывезці рэчы для выстаўкі-продажу «Парцэлянавы фэст».

Канешне сучасныя вырабы не маюць налёту таямнічасці, яны бліскацяць чысцінёю, як не напісаны аркуш паперы і чакаюць гаспадара, які набудзе іх і зробіць гісторыяй свайго жыцця.

З Новым годам ! Смачна і прыгожа есці ўвесь 2022!

Прыйсці палюбавацца і нешта набыць на памяць можна да 10 сакавіка 2022 года

Кошт для дарослых — 3,6 рублёў і 1,8 для школьнікаў і студэнтаў.

«Чаканне напоўненасці» — персанальная выстаўка Вікторыі Крупскай у Арт Цэнтры Марка Шагала ў Віцебску

 

Этот материал У якую міску пакласці «аліўе»? был опубликован автором (Жанна Жалевич) специально для сайта Витебский Курьер.






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Гомельской области



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Добруше, в Гомельской области и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net