Добавить новость
Главные новости Бреста
Брест
Июнь
2020

Журналіст Сяргей Багроў з Ганцавічаў арыштаваны на 15 сутак

0

Супрацоўнікаў газеты „Ганцавіцкі час” і сайта „Першы рэгіён” (1reg.by) Сяргея Багрова і Аляксандра Пазняка, затрыманых у Ганцавічах увечары 20 чэрвеня падчас трансляцыі стыхійнай акцыі „Ланцуг салідарнасці”, судзілі 22 чэрвеня ў Баранавічах.

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, падчас асвятлення акцыі ў горадзе іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі, збілі, а пазней абвінавацілі ў непадпарадкаванні законным патрабаванням міліцыі (арт.23.4 КоАП) і ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч. 1 арт. 23.34 КоАП).

БАЖ падкрэслівае незаконнасць гэтых абвінавачанняў, паколькі міліцыя не мела права затрымліваць журналістаў, якія выконвалі закон і сваю працу — вялі трансляцыю.

Галоўны рэдактар газеты „Ганцавіцкі час” Пётр Гузаеўскі запатрабаваў вызваліць журналістаў і заявіў, што падае скаргу на дзеянні міліцыі. Паводле яго слоў, да журналіста прымяняліся меры фізічнага ўздзеяння, яму пагражалі, абражалі, пры затрыманні прыціскалі каленам да асфальту.

22 чэрвеня высветлілася, што справу затрыманых журналістаў будзе разглядаць суд Баранавіцкага раёна, размешчаны амаль за 80 кіламетраў ад Ганцавічаў.

Перад судом Аляксандр Пазняк пацвердзіў, што падчас затрымання міліцыянеры прымянялі меры фізічнага ўздзеяння. У журналіста — сіняк пад вокам.

На судовым пасяджэнні Пазняк заявіў, што вінаватым сябе не лічыць, паколькі ў акцыі не ўдзельнічаў, а вёў трансляцыю з месца падзей, выконваў журналісцкі абавязак.

Рэдактар пацвердзіў, што накіроўваў здымачную групу працаваць у цэнтр горада.

Разгледзеўшы матэрыялы справы, суддзя прызнала Аляксандра Пазняка вінаватым па двух названых вышэй артыкулах КоАП і прызначыла пакаранне па 15 базавых велічынь, што складае ў суме 810 рублёў. Рашэнне можа быць абскарджана на працягу 10 дзён у Брэсцкім абласным судзе.

Каля 21 гадзіны скончыўся суд над Сяргеем Багровым. Ён атрымаў 15 сутак арышту.

БАЖ і рэдакцыі недзяржаўных медыя выступілі з сумеснай заявай, у якой патрабуюць спыніць пераслед журналістаў і абмежаванне свабоды выказвання меркавання. „На працягу ўсяго двух дзён — 19 і 20 чэрвеня — у Беларусі былі затрыманыя падчас выканання прафесійных абавязкаў як мінімум 14 журналістаў, — зазначаецца ў дакуменце. — Прычым большасць з затрыманых мелі пасведчанні журналістаў, як таго патрабуе заканадаўства аб СМІ, і гатовыя былі прад’явіць іх па патрабаванні, а таксама былі вельмі прыкметна абазначаныя як супрацоўнікі СМІ адпаведнымі камізэлькамі і бэйджамі”.

„Патрабуем даць прававую ацэнку дзеянням прадстаўнікоў сілавых структур пры затрыманні журналістаў і перашкодзе іх дзейнасці; прыцягнуць вінаватых да адказнасці на падставе арт. 198 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае адказнасць за перашкоду ў якой бы там ні было форме законнай прафесійнай дзейнасці журналіста альбо прымус яго да распаўсюду ці адмовы ад распаўсюду інфармацыі, здзейсненыя з ужываннем гвалту ці з пагрозай яго ўжывання, знішчэннем ці пашкоджаннем маёмасці, ушчамленнем правоў і законных інтарэсаў журналіста”, — гаворыцца ў дакуменце.

Сумесную заяву акрамя БАЖ падпісалі інфармацыйная кампанія БелаПАН, „Радыё Свабода”, „Еўрапейскае радыё для Беларусі”, партал TUT.by, інтэрнэт-часопіс CityDog.by, інтэрнэт-выданні „Наша Ніва”, „Салiдарнасць”, Hrodna.life, газеты „Новы Час”, „Народная Воля”, „Комсомольская правда” в Белоруссии”, „Рэгіянальная газета”, „Брестская газета”, „Белгазета”, інтэрнэт-рэсурс „Беларускі партызан”, REFORM.by, By.tribuna.com, Onliner.by, Flagshtok.info, тэлеканал „Белсат”, dev.by, „Медиа-Полесье”, „Прессбол” і шэраг іншых медыярэсурсаў краіны. Спіс падпісантаў адкрыты.

Найбліжэйшым часам заява будзе накіраваная ў шэраг дзяржаўных органаў, уключаючы Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржбяспекі.

belapan.by

Фота: baj.by






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Брестской области



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Бресте, в Брестской области и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net