Главные новости Браслава
Браслав
Октябрь
2024
1
2
3
4
5
6
7
8
9 10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28 29
30
31

Деревня Шудовцы

0

       Працягваем знаёміцца з вёскамі раёна. Чарговая на маршруце — Шудаўцы Лынтупскага сельсавета. Наведацца туды мне параіў ураджэнец Лынтупшчыны, нераўнадушны, адданы родным мясцінам чалавек, захоплены краязнавец Уладзімір Магільніцкі.

 

І вось рэдакцыйная машына паварочвае з цэнтральнай плошчы Лынтуп на палявую дарогу ўправа, і ўсяго праз 2 кіламетры паказваюцца Шудаўцы. Вясковая вуліца даўжынёй 1,4 кіламетра (спецыяльна замералі спідометрам) бяжыць з горкі на горку. Таму і назву мае адпаведную — Падгорная. Ёсць і яшчэ адна — Лясная. У вёсцы шмат буслянак на дрэвах. Ужо выраслі птушаняты. Хутка яны пакінуць гнёзды, а потым і ўвогуле зляцяць у вырай. Гэтак жа пакінулі бацькоўскія сядзібы і многія маладыя шудаўчане. Але вёска яшчэ жыве.

 

Навошта заграніца?

Прыгожы сабачка залі­ваўся брэхам і ўпарта не хацеў пускаць мяне за веснічкі дома, пакуль з яго не выйшла гаспадыня. Ала Вікенцьева — старэйшына Шудаўцаў. Да яе першай я і завітала. Ала Аляксандраўна адразу ж агучыла статыстыку: у вёсцы 28 жылых дамоў і 17 пустуе, пражывае 55 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей, 18 — працуе, 21 пенсіянер. Шудаўчане працуюць у Лынтупах у школе, дзіцячым садку, магазіне, на метэастанцыі, у ААТ «Янавіца-агра», на заво­дзе ў Нарачы і іншых месцах. Пару тыдняў назад лынтупскія культ­работнікі зладзілі свята вёскі. Людзям было прыемна.

Цікаўлюся жыццём самой жанчыны, і на яе вочы адразу набягаюць слёзы.

 

— У лютым памёр муж, — кажа. — «Згарэў» літаральна за два тыдні. Добры быў чалавек. Цяжка прывыкаць да адзіноты. Не мае здароўя і дачка Наташа, перажываю за яе.

У Алы Вікенцьевай тры дачкі. Адна жыве ў Браславе, дзве другія — у Шудаўцах і Лынтупах. Безумоўна, дзеці падтрымліваюць маці, а яна хвалюецца за іх і чатырох унукаў, шасцярых праўнукаў.

— Два мае ўнукі падаліся на заробкі ў Польшчу. І чаго іх панесла за граніцу? — абураецца бабуля. — Што за моладзь пайшла! Ёй бы толькі як найбольш еўра ды долараў. А хіба ў Беларусі нельга зара­біць? Наша краіна мірная, спакойная, прыгожая. Спадзяюся, што ў рэшце рэшт звяжуць свой лёс з Радзімай.

Яшчэ паддаецца «рамонту»

У мінулым годзе Уладзімір Віткоўскі пахаваў жонку. Гора лягчэй пераносіць не ў пустой хаце. Разам з баць­кам жывуць сын Уладзімір, дачка Марына і пяцігадовы ўнук Вадзімка. Сын вахтавым метадам працуе ў Мінску, дачка — прадаўцом у Палессі, а малога мама возіць у дзіцячы садок у Лынтупы. Але і дзядуля бавіць з ім шмат часу. А дзе дзіця, там і станоўчыя эмоцыі.

У суседа Віткоўскіх — Мар’яна Субача — гора яшчэ большае. Тры гады назад чалавек аўдавеў, а летась пахаваў і сына. На шчасце, ёсць яшчэ дачка. Яна замужам, жыве ў Глыбокім. Калі бацьку прыціскае хвароба, забірае яго да сябе. Але, акрыяўшы, Мар’ян Антонавіч вяртаецца ў сваю хату.

 

 

— Шэсць аперацый перанёс, жыву з адным лёгкім, — гаворыць, а потым дадае з гумарам: — Але рамонту яшчэ паддаюся. Дзякуй дактарам за тое, што ратуюць.

Такі механізатар быў!

Прашу Іосіфа Вашкінеля выйсці з хаты і сесці на ганак, каб сфатаграфаваць, і ўдакладняю, ці зможа.

— Чаму ж не змагу? — адказвае. — Я хоць і знасіўся, але паціху рухаюся.

Яго здароўе забралі не толькі цяжкая праца і гады, але і цяжкія страты: абодва сыны памерлі раптоўна і дачасна. А мінулай вясной не стала і жонкі.

 

 

— Наш Юзюня (так Вашкінеля ўсе завуць у вёсцы — аўт.) быў перадавым механізатарам не толькі ў мясцовым саўгасе імя Леніна, але і ў раёне, — расказвала мне напярэдадні старэйшына вёскі. — Таксама шмат дапамагаў людзям: прывозіў дровы, сена, брагу для жывёлы са спіртзавода. 36 гадоў адпрацаваў на трактары, 26 — на камбайне, мае два медалі Працоўнай Славы, шмат грамат, у тым ліку дзве — Вярхоўнага Савета БССР. Ужо шмат гадоў на пенсіі.

— Я не абдзелены ўвагай, — гаварыў сам Іосіф Баляслававіч. — Часта прыязджае дачка Валя, якая загадвае лынтупскім аддзяленнем кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў, наведваюцца ўнукі. Таксама мне дапамагае спраўляцца з хатнімі справамі сацыяльны работнік Таня Цюкша.

Пашыць, перашыць…

Ядвіга Яхімовіч жыве адна, але каля яе дома стаяў легкавік і было ажыўлена. Аказалася, што наведаўся муж унучкі з дзеткамі, якія і бавіліся ў двары, а сацыяльны работнік Таццяна Галінская са сваёй дачкой Ксеніяй зграбалі скошаную траву.

Даведаўшыся ад старэйшыны, што Ядвіга Антонаўна доўгі час працавала на швейнай фабрыцы ў Швянчонісе, а таксама любіць шыць дома, прашу яе сесці за машынку, каб сфатаграфаваць за прывычным заняткам. Упарта адмаўляецца. Але падбягаюць праўнучкі Аліса і Ульяна — і растапляюць сэрца бабулі.

 

 

— Я ж не заўзятая швачка, — расказвала жанчына. — Толькі для сябе, дзяцей і ўнукаў падшывала, перашывала, рамантавала рэчы. Шыццё зараз не запатрабаванае, бо ўсяго хапае ў магазінах і на рынку.

Тым не менш майстэрства ніколі не бывае лішнім.

Дабром за дабро

Яніне Іванаўне Брыш 4 ліпеня споўнілася 90. Дзяцей яна не мае. Жыве адна і мае патрэбу ў доглядзе. Над ёй апякуецца ўнучка Ліза — не родная, а дачка пляменніка бабулі. Дзяўчына гаворыць, што бацькоў у яе няма, хоць яны жывуць у гэтай жа вёсцы Шудаўцы. Ні чуць, ні бачыць іх яна не жадае. «Гэтыя мужчына і жанчына — алкаголікі, яны прапілі мяне і дзвюх маіх сясцёр, — расказвала Ліза. — Нас забралі ў прытулак, а адтуль — у прыёмныя сем’і: мяне — у Паставы, сясцёр — у Докшыцкі раён».

 

 

Толькі ад бабулі Яніны дзяўчына і атрымлівала дапамогу. Тая наведвала яе і ў прытулку, і ў прыёмнай сям’і. «А калі я паступіла ў полацкі каледж вучыцца на цырульніка, бабуля аддавала мне большую частку сваёй пенсіі», — узгадвае дзяўчына.

Зараз Ліза сама зарабляе, пры дзяржаўнай падтрымцы адкрывае ў Лынтупах цырульню. І плаціць бабулі дабром за дабро.

 

 

Сем плюс пяць

Такая агульная колькасць дзяцей у Евы Кулды и Юрыя Трусава. У яго — сямёра, у яе — пяцёра. Юрый аўдавеў. Ева, развёўшыся, вярнулася з Магілёўшчыны ў Шудаўцы да маці. Тут мужчына і жанчына і злучылі свае лёсы. Было гэта 34 гады назад.

— Мы ніколі не падзялялі дзяцей, хто чый, усе дванаццаць — нашы! — гаварылі бацькі. — Яны ўжо дарослыя, кожны знайшоў свой шлях у жыцці.

 

 

Цікаўлюся, куды накіроўваюцца на сваім транспарце, і чую ў адказ, што наведалі сына ў Лынтупах, дачку ў другім канцы вёскі і зараз вяртаюцца дадому. Еве Вікенцьеўне баляць ногі, цяжка хадзіць, таму без транспарту ніяк. А яшчэ — без кніжак. Былая даярка вельмі любіць чытаць, і бібліятэкар з Лынтуп Святлана Пякарская рэгулярна прыносіць ёй кнігі.

Адна Ластаўка на тры вёскі

Ластаўка — гэта кабыла, якую трымаюць на сваім падвор’і Алеся Трусава і Алег Русакоў.

— Падчас веснавых і восеньскіх работ на Ластаўку і Алега кла­дзецца асаблівая нагрузка, — расказвала Алеся. — Усім трэба вясной пасадзіць агародніну, восенню — пера­араць зямлю, а коней у вёсках няма. Вось і звяртаюцца да нас не толькі аднавяскоўцы, але і жыхары Казнадзеюшак, Палесся.

 

 

Алеся працуе даяркай на ферме ў Палессі, Алег там жа пасвіць кароў. На ўласным падвор’і, акрамя Ластаўкі, яны трымаюць свіней, цялят, коз. Летась у хлеў прабраліся два ваўкі.

— Хацелі пажывіцца парасятамі, — расказвала гаспадыня. — Але я застала драпежнікаў і абодвух забіла кувалдай.

Ну як тут не ўзгадаць радкі Някрасава: «Есть женщины в русских селеньях…»

 

 

І іншым дапамагаюць

Размаўляю са Станіславай Лукшэне — і ўслых адзначаю яе літоўскі акцэнт.

— Я шмат гадоў пражыла ў Вільнюсе, добра ведала літоўскую мову, — тлумачыць жанчына, — але ў 1980-м вярнуліся з мужам на родную Лынтупшчыну. Мы ўжо 40 гадоў у шлюбе. Наша дачка нарадзілася ў Літве, сын — у Беларусі. Свякроў Яніна Эдмундаўна, якая зараз жыве з намі, а зімой у другога сына ў Лынтупах, — найстарэйшая жыхарка Шудаўцаў, ёй 93 гады. Здароўя не мае, але слых, зрок і памяць добрыя.

 

 

Вяскоўцы хвалілі сям’ю Лукша за дабрачыннасць. Станіслава з’яўляецца валанцёрам у сацыяльнай службе. Генадзь заўсёды навострыць, каму трэба, нажы, нажніцы, ліквідуе якую-небудзь няспраўнасць, дапаможа ў іншым. А якія цудоўныя рэчы ён вырабляе з дрэва! Сёлета яны нават у «Горадзе майстроў» на міжнародным фестывалі «Звіняць цымбалы і гармонік» дэманстраваліся.

 

 

На кветкі сіл хапае

Яны займаюць увесь двор ля дома Рэгіны і Віктара Мажэйкаў. А вось агародніны гаспадары садзяць мала, бо ўжо цяжка яе даглядаць.

— Вельмі люблю кветкі, — прызналася 89-гадовая гаспадыня. — На іх у мяне яшчэ хапае сіл, хоць хаджу з кіёчкамі.

 

 

Рэгіна родам з Вілейшчыны. У дзявоцтве паехала на заробкі ў Карэлію. Там і пазнаёмілася з хлопцам з Шудаўцаў, выйшла за яго замуж. Яны ўжо 68 гадоў у шлюбе, з іх 15 пражылі ў Карэліі. Прыехаўшы на Лынтупшчыну, Віктар працаваў у меліярацыі, Рэгіна — у паляводстве ў саўгасе. Маюць дзвюх дачок і сына, якія жывуць у Мінску, а таксама пяцярых унукаў і чатырох праўнукаў.

З 17 гадоў

Механізатара Генадзія Яраша я спаткала на вясковай вуліцы зусім выпадкова і не прамінула пагутарыць з ім. Расказаў, што на тэхніцы ён з 17 гадоў, механізатарскі стаж складае чатыры дзесяцігоддзі. Працуе ў ААТ «Янавіца-агра». Яго трактар «МТЗ-82» запатрабаваны ў жывёлагадоўлі. У пашавы перыяд механізатар абслугоўвае перасоўную дойку, у стойлавы — падвозіць кармы.

 

 

Пазней патэлефанавала ў гаспадарку і пачула станоўчую характарыстыку Генадзія. На жаль, яго жонку Валянціну сустрэць не ўдалося. Яна — сацыяльны работнік і выконвала свае абавязкі ў іншых вёсках. Але добрыя словы пра яе я таксама чула.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Следующая остановка — деревня Шудовцы

Фаіна Касаткіна 

 

источник: https://www.postawy.by/2024/07/proekt-pk-vjosachka-prodolzhaetsya-sledujushhaya-ostanovka-derevnya-shudovcy/






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин: К московской ИИ-платформе «МосМедИИ» подключились уже 20 регионов России


Спорт в России и мире
Москва

«ЦВБП-медиа»: на шоу Навки над эмблемой ХК «Спартак» появилась свиная голова


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
WTA

Уверенная победа зафиксирована на Итоговом турнире WTA с участием Рыбакиной


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Между станциями метро «Говорово» и «Румянцево» будет создана экотропа





Путин в России и мире
Москва

Заместитель управляющего Отделением Фонда пенсионного и социального страхования Российской Федерации по г. Москве и Московской области Алексей Путин: «Клиентоцентричность - наш приоритет»


Лукашенко в Витебской области
Минск

Лукашенко: если Трамп остановит войны, мы выдвинем его на Нобелевскую премию




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Зеленский устроил шоу-пятиминутку перед Трампом: над их разговором посмеялись даже в Киеве


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Браславе, в Витебской области и в России






Загрузка...

Загрузка...



Тимати

«Было весело»: Тимати раскрыл неожиданную правду о вечеринках P. Diddy



Браслав

Рентабельность Витебской области около одного процента

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net