Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
Личное
Январь
2015

У Паставах адкрылася выстава па выніках пленэру «Палітра Пастаўшчыны»


Першым яркім і маштабным мерапрыемствам, якое адбылося сёлета ў Паставах у рамках Года культуры, стала адкрыццё выставы работ удзельнікаў рэгіянальнага восеньскага пленэру «Палітра Пастаўшчыны» і работ выкладчыкаў школы мастацтваў імя Альфрэда Ромера.



Культурная падзея, якая праходзіла 15 студзеня ў Доме рамёстваў «Стары млын», сабрала шмат прыхільнікаў выяўленчага мастацтва. Адкрыла сустрэчу дырэктар Дома рамёстваў Таццяна Мікалаеўна Петух. Яна адзначыла, што ў выставачных залах Дома рамёстваў пастаянна экспануецца мноства работ, выкананых у самых разнастайных жанрах і тэхніках, але гэта выстава з’яўляецца асабліва значнай і доўгачаканай. Ідэя яе правядзення ўзнікла падчас святкавання 35-гадовага юбілею школы мастацтваў у канцы кастрычніка мінулага года, і вось задуманае ўвасобілася ў жыццё. Таццяна Мікалаеўна ўручыла падарунак дырэктару школы Жанне Уладзіміраўне Курдо — кнігу «Мастацтва інсітаў», у якой сабраны работы непрафесійных мастакоў Віцебскай вобласці, і перадала ёй слова.




— Наша школа заўсёды праводзіла пленэры летам, але пасля таго, як тры гады назад у раёне прайшоў рэспубліканскі восеньскі пленэр, прысвечаны памяці мастака Альфрэда Ромера, імя якога носіць наша школа, мы, настаўнікі школы, былі настолькі ўражаны каларытам і прыгажосцю работ, што вырашылі змяніць час правядзення замалёвак на прыродзе. Спачатку ў іх удзельнічалі толькі нашы вучні, а да юбілею школы мы ўпершыню правялі рэгі­янальны пленэр, — расказвала Ж. Курдо.
Асаблівую падзяку дырэктар школы мастацтваў выказала аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, які падтрымаў ідэю правядзення рэгіянальнага пленэру і дапамог у арганізацыі мерапрыемства. Без іх, лічыць яна, нічога не атрымалася б.




Удзел у пленэры «Палітра Пастаўшчыны», які праходзіў 23 і 24 кастрычніка ў райцэнтры, прынялі навучэнцы Глыбоцкай, Пастаўскай, Полацкай, Шаркаўшчынскай школ мастацтваў і студый выяўленчага мастацтва цэнтра дзяцей і моладзі г. Браслава і г. Паставы. Іх работы і ўпрыгожылі адну з выставачных залаў Дома рамёстваў. Нягледзячы на дажджлівае і ветранае над­вор’е, якое стаяла падчас правядзення пленэру, малюнкі атрымаліся надзвычай яскравымі і душэўнымі. Кожны з іх зачароўвае глыбокай, насычанай святлом і паветрам прасторай, аб’ёмнасцю формаў, цёплым каларытам. Напэўна, нездарма мастакі, як і пісьменнікі, так любяць пару «вачэй зачараванне».


У асобнай зале выстаўлены работы выкладчыкаў школы мастацтваў Іосіфа Канстанцінавіча Атрахімовіча, Марыны Эдуардаўны Баразна, Ніны Віктараўны Бардзеевай, Аляксандра Сяргеевіча Дзеравянкі, Ганны Браніславаўны Дрылінскай, Жанны Ула­дзіміраўны Курдо і Марыны Раманаўны Скіндар, а таксама яе выпускніц: педагога дадатковай адукацыі цэнтра дзяцей і моладзі Таццяны Руткоўскай і выхавальніка дзіцячага садка «Крынічка» Юліі Маісеевай. Гэта нацюрморты, пейзажы, алегарычныя малюнкі і графіка, напісаныя акварэллю, гуашшу, алеем, пастэллю і нават гелевай ручкай. У кожнай адчуваецца не толькі майстэрства, але і творчы почырк мастака.


Апошні раз работы нашых выкладчыкаў выстаўляліся дзесяць гадоў таму ў раённым краязнаўчым музеі. Лічу, што такія выставы неабходны ў першую чаргу нашым вучням, бо ім цікава, на што здольны чалавек, які вучыць іх маляваць. Самі мы ні на што не прэтэндуем: можа, нашы работы і не маюць высокамастацкай каштоўнасці, затое яны напісаныя ад душы, — дзялілася сваім меркаваннем Жанна Уладзіміраўна. — Паколькі на адкрыццё выставы прыйшлі людзі, блізкія да мастацтва, жадаю, каб вы заўсёды знаходзілі час для творчасці, каб ваша дзейнасць цешыла і прыносіла вынік. Няхай ніколі не пакідае натхненне, а фантазія прылятае на лёгкіх крылах.Сваім уражаннем ад выставы падзялілася з прысутнымі намеснік началь­ніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Францаўна Лойка:— Мне спадабаліся абсалютна ўсе работы ўдзельнікаў пленэру. Не магу вылучыць найлепшую: яны ўсе напоўнены сонечным святлом, не падобныя адна на адну. А работы выкладчыкаў можна было нават не падпісваць — яны нагадваюць сваіх аўтараў, маюць стылявыя асаблівасці, непаўторную тэхніку. У кожнага з іх ёсць чаму павучыцца.


Сапраўды, усе работы зачароўваюць сваёй прыгажосцю, здзіўляюць разнастайнасцю жанраў і стыляў, рэалістычнасцю падачы, палётам фантазіі аўтараў і філасофскімі назвамі, пашыраюць гарызонты ўспрымання. Абедзве экспазіцыі (а ў іх афармленне ўкладзена вялікая работа і выкладчыкаў мастацкай школы, і супрацоўнікаў Дома рамёстваў) будуць упрыгожваць сцены выставачных залаў Дома рамёстваў да сярэдзіны сакавіка. Абавязкова пабачце выставу — і вы атрымаеце хвіліны радасці.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

Понедельник, 25.01.2016 09:51. Category: Культура   
ист: http://www.postawy.by/2016/01/u-pastavax-adkrylasya-vystava-pa-vynikax-pleneru-palitra-pastaўshchyny-fota/






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин. Неделя мэра


Спорт в России и мире
Москва

Новороссийские шахматисты приняли участие в полуфинале турнира "Шахматные звёзды 4.0"


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
ATP

Итальянский теннисист Синнер стал лучшей ракеткой мира в рейтинге ATP


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

В России назвали последствия санкций против Мосбиржи





Путин в России и мире
Москва

Владимир Путин, Дмитрий Медведев, Анатолий Голод: ПРИЗНАНИЕ НАТО НАДО ПРИМЕНЯТЬ!


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Пашинян предложил Лукашенко извиниться перед армянами из-за слов про Карабах. Что на это ответили в Белоруссии?




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Американский полковник: ВС РФ готовятся к окружению Киева, и Зеленский будет собирать чемоданы


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Игорь Бутман

«Петербургские сезоны»: Всемирно известный саксофонист Игорь Бутман провел мастер-класс для детей на фестивале культуры ПМЭФ



Москва

INTEQ HAUS реализует проекты коттеджей в поселках Vision и Rosa

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net