Добавить новость
123ru.net
Личное
Июль
2015

Пастаўскія маляванкі


Заходзіш у адзін з пакояў Дома рамёстваў “Стары млын” — і нібы трапляеш у вясковую хату з інтэр’ерам сярэдзіны мінулага стагоддзя: на сценах яркія маляваныя дываны з выявамі птушак, звяроў, помнікамі архітэктуры горада. Прыгажосць — вачэй не адвесці. Усе работы выкананы майстрам Вольгай Гукавай. Яе маляванкі ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.


Маляваць Оля любіла з ранняга дзяцінства. І калі выдалася магчымасць, пайшла ў дзіцячую мастацкую школу. Вызначалася дапытлівасцю, неардынарным светабачаннем. Настаўніца Ніна Віктараўна Бардзеева параіла дзяўчыне прадоўжыць вучобу з улікам схільнасцей. Так яна стала навучэнкай Віцебскага вучылішча мастацтваў. У 2000 го­дзе прыйшла на работу ў Дом рамёстваў “Стары млын”. Захапілася керамікай і маляванкай. А пасля праходжання спецыяльных курсаў актыўна занялася народным роспісам.

— Маляваныя дываны — гэта ўнікальны народны твор дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, — гаварыла майстар. — Ён аб’ядноўвае ў сабе ўсю прыгажосць прыроды і фантазію мастака. У аздабленні — простыя кветкі, якія растуць каля кожнага дома, — астры, хрызантэмы, рамонкі, васількі, а таксама лісты клёна, бярозы, гронкі рабіны. Росквіт мастацтва маляваных дываноў у даваенны і першы пасляваенны час тлумачыцца тым, што інтэнсіўная перабудова вёскі і паляпшэнне інтэр’ера сялянскага жылля патрабавалі новых відаў яго дэкаратыўнага ўпрыгажэння. Пасля вайны набіўныя і маляваныя дываны былі амаль у кожнай сялянскай хаце. Іх малявалі на саматканым ільняным палатне, пафарбаваным, часцей за ўсё, у чорны колер. Выконваліся яны клеявымі ці алейнымі фарбамі.

Цяпер маляванка перажывае другое нараджэнне. Вольга Гукава самастойна вывучала творчасць многіх вядомых майстроў. Шмат карыснага пачэрпнула падчас сустрэч з Янінай Баляславаўнай Ліманоўскай — майстрыхай з Варапаева. Кожны Олін дыван — шэдэўр, непадобны на іншыя. Асноўны матыў раслінна-арнаментальных дываноў — букеты кветак ці вазы з садавіной, акаймаваныя яркімі гірляндамі пераплеценых галінак, кветак, лісця. Часта ў раслінны ўзор уводзіцца геаметрычны арнамент — кругі, ромбы, шматканцовыя зоркі. На многіх дыванах можна бачыць выявы горада, лебядзіныя, бусліныя пары і многае іншае.

Цяпер па матывах маляваных дываноў Оля стварае дэкаратыўныя пано з відамі Пастаў, аздабляе іх фрагментамі керамікі. Большасць такіх работ у якасці падарунка атрымаюць госці Міжнароднага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік”.
Задум у таленавітага і самабытнага майстра шмат. Сваё майстэрства Вольга з задавальненнем перадае маладым. Заўсёды рада вучням, якія цікавяцца адметнымі мастацкімі асаблівасцямі маляваных дываноў, спрабуюць ствараць уласныя кампазіцыі.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
из ист: http://www.postawy.by/2015/06/pastaўskiya-malyavanki/





Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net