Караеў выказаўся аб празмерным ужыванні сілы міліцыянерамі і расказаў пра цытату ў кабінеце Шуневіча
«З майго асабістага досведу: калі паскардзіліся на вайскоўца ўнутраных войскаў, на міліцыянера, то нешта там было. Што не зусім так - гэта 100%, што згусцілі фарбы - хутчэй за ўсё. Але бяры і шукай. І дай бог, каб нічога не спраўдзілася, каб былі максімум некарэктныя паводзіны, а не нешта незаконнае», - лічыць Караеў.