Узровень культуры трымаецца на прыпісках
Абласной пракуратурай былі праведзены мерапрыемствы па даследаванні дзейнасці ўстаноў культуры вобласці.
Сообщение Узровень культуры трымаецца на прыпісках появились сначала на Газета Слонімская.
Анастасія Палуйчык
Вось што выявіла пракуратура адносна дзейнасці сектара культуры Мастоўскага райвыканкама, які ўзначальвае Анастасія Палуйчык.
У філіяле «Пацавіцкі цэнтр адпачынку і культуры» на паперы быў створаны дзіцячы клуб «Неунывайки». Праверка ўстанавіла, што з васьмі ўдзельнікаў клуба пяць у мінулым годзе закончылі навучанне ў школе, цяпер навучаюцца ў іншых навучальных установах і з гэтай нагоды яго наведваць не маглі. Яшчэ адна прычына, што сябры гэтага клуба не маглі наведваць яго — сярэдняя школа ў Пацавічах з-за недахопу вучняў зачынена. Некалькі вучняў ранкам школьным аўтобусам возяць у Рагозніцу, і вяртаюцца яны адтуль позна.
Тым не менш Пацавіцкі цэнтр піярыць «Неунывайку». У плане работы Мастоўскага цэнтра культуры на студзень 2020 года асобным пунктам стаяла, што 23 студзеня ў 17 гадзін адбудзецца адкрытае пасяджанне клуба выходнага дня «Неунывайки». Прычым варта заўважыць, што гэты рабочы і навучальны дзень чацвер. Той чацвер не выходны.
Аналагічныя парушэнні пракуратурай былі выяўлены ў сельскім клубе «Пескі» і філіяле «Правамастоўскі цэнтр адпачынку і культуры».
Кожны асяродак культуры Мастоўшчыны сваю дзейнасць у студзеньскім плане засведчыў колькасцю мерапрыемстваў. Правамастоўскі быў вышэй за іншых — анансаваў шаснаццаць. Выміраючыя вёскі Галубы і Глядавічы абавязаліся правесці толькі па пяць месячных мерапрыемстваў.
З кнігачытачамі на Мастоўшчыне таксама не ўсё проста. Пракуратура засведчыла, што ёсць фальсіфікацыі з перасоўнымі бібліятэкамі.
Высновы з дзейнасці сектара культуры павінен зрабіць райвыканкам.
Сообщение Узровень культуры трымаецца на прыпісках появились сначала на Газета Слонімская.