22 лютага у Мазыры адкрыецца фотавыстава Андрэя Лянкевіча "Паганства"
Андрэй Лянкевіч - вядомы беларускі фатограф, з 2014 году ўзначальвае фестываль «Месяц фатаграфіі ў Менску». Правёў больш за 60 персанальных і калектыўных выстаў у Еўропе, Азіі і ЗША. У 2009 годзе Андрэй атрымаў прыз Humanity Photo Awards за свае працы пра паганскія традыцыі Беларусі.