Добавить новость
123ru.net
Все новости
Ноябрь
2016

«Глыбоцкія капыткі»: традыцыйныя народныя стравы ад настаўніцы і яе вучаніц

0
На VI раённым конкурсе-фестывалі «Ад прадзедаў спакон вякоў…» вучаніцы Даўгалескага дзіцячага сада – сярэдняй школы занялі другое месца ў сваёй узроставай катэгорыі ў намінацыі «За лепшае веданне нацыянальных традыцый і іх захаванне». Дзве Кацярыны — Гусоўчанка і Гарошка разам з настаўніцай Ганнай Уладзіміраўнай Рубаха прадставілі на суд журы традыцыйныя народныя стравы, а таксама з гумарам і змястоўна пра іх расказалі. — З Даўгалесся к вам прыехалі мы на ваша свята, — пачалі дзяўчынкі. — Паважаем традыцыі народныя: легенды, казкі, песні карагодныя. Ну, а сёння здзівім кулінарнымі пацехамі, раскажам, як нашы продкі ўмелі смачна гатаваць: рэцэпты нашыя запамінайце — гатуйце самі і ўсім парайце! Харчаванне беларусаў было звязана з побытам, культурай і звычаямі, аднак вялікі ўплыў на склад страў на стале беларусаў аказвалі поры года, а таксама царкоўныя абмежаванні — большую частку года нашыя продкі елі посную ежу. Але ж на святы гатавалі розныя прысмакі, і кожная гаспадыня шчыравала, каб на яе стале былі самыя смачныя стравы. Асноўнай ежай была і застаецца бульба: — Хоць хваліцца і няёмка, але павінна вам сказаць, што без бульбы «на выдатна» ні паесці, ні сплясаць! — адзначыла адна з Кацярын і дадала: — Што смачней у цэлым свеце — наша бульбачка ў «мундзіры»! Нават смачны агурок толькі з бульбай «малаток»! Аднак зараз усім вядомымі дранікамі ўжо нікога не здзівіш, асабліва чалавека з блізкага замежжа, таму паспрабуйце прыгатаваць дзіва дзіўнае і смакату неверагодную — глыбоцкія «капыткі», — і расказала падрабязна, як іх прыгатаваць. «Глыбоцкія капыткі» Каб атрымаліся сапраўдныя «глыбоцкія капыткі», нам неабходна бульба, якую абіраем і адварваем. Пасля таго, як яна астыне, здрабнім: можна патаўчы, можна працерці, каму як лепей. У гэтую масу дадаем яйка, соль і крыху крухмалу. Усё перамешваем, атрыманае «цеста» раскатваем на доўгія «ланцужкі» (паверхню, дзе нашыя капыткі качаюцца, пасыпаем крухмалам), наразаем іх невялікімі кавалачкамі. Пакуль качаем ды наразаем капыткі, паставім грэцца ваду. Калі пайшлі бурбалкі, надышоў час і нашых капыткоў: іх адзін за адным апускаем у вар. Тым часам награваем патэльню, растапляем у ёй кавалачак сметанковага масла, дадаем смятану і кроп, — атрымліваецца цудоўная падліўка. А вось і капыткі «падаспелі» — паўсплывалі на паверхню і просяцца на талерку. Асцярожна выкладваем іх, паліваем падліўкай — і страва гатовая! — З лепшых сартоў пшаніцы пякуць нашыя бабулі і матулі смачныя блінцы, каржы, пернікі ды пампушкі з аладкамі! — павяла гаворку далей другая Кацярына. — А якія ж блінцы без беларускай верашчакі! Іх смачней есці з чым-небудзь: хтосьці любіць салодкае начынне, а іншыя — традыцыйную страву пад бліны — верашчаку. Чаму яна так называецца? Існуе меркаванне, што назва паходзіць ад іншага слова, «верашчанне», бо часцей за ўсё яе гатавалі пасля забою свінні. Але ж, нягледзячы на тое, што дакладных звестак аб паходжанні назвы стравы няма, яна сама застаецца папулярным дадаткам да бліноў з аладкамі. Верашчака Парэзаць свініну, пасаліць, папярчыць, абсмажыць у патэльні хвілін 10. На тым тлусце, які выдзеліўся, абсмажыць дробна парэзаную цыбуліну. Мяса з цыбуляй прысыпаць мукой, перамяшаць. Перакласці ўсё ў керамічны альбо чугунны посуд, заліць хлебным квасам і паставіць «таміцца» ў печ альбо ў духоўку хвілін на 45. Падаць, канечне, з блінамі. — Калі на свеце нехта дзесьці ўмее добра працаваць, то ўмее ён і смачна з'есці, і адпаведна згатаваць! Жадаем, каб сталы ў вашых дамах былі багатымі, а душы і сэрцы — добрымі і шчодрымі! — дадалі дзяўчынкі. Ірына ГАЛАВАЧОВА. Фота аўтара.





Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net