123ru.net
World News in Belarusian
Декабрь
2023

Менскія дынамаўцы прайгралі чацвёрты матч запар у КХЛ

0

Хакеісты менскага “Дынама” няўдала завяршылі заключную хатнюю серыю адыходзячага года ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Апошнім госцем “Менск-Арэны” сёлета быў лідэр Захаду і ўсёй лігі маскоўскі “Спартак”. Асноўныя падзеі разгарнуліся ў другім перыядзе. Ужо на першай хвіліне “Спартак” выйшаў наперад. Адыграцца “зубры” змаглі ўсяго праз сто секунд – шайбу запіхнуў Аляксандр Волкаў. Роўны лік таксама пратрымаўся на табло нядоўга – першым голам у складзе масквічоў вызначыўся экс-хакеіст НХЛ Міхаіл Мальцаў. Пасля гэтага “зубры” двойчы запар гулялі ў большасці, абстукалі штангі і перакладзіну, але забіць так і не здолелі. А вось “Спартак” змог – на перапынак каманды пайшлі пры ліку 1:3. За 10 хвілін да сірэны масквічы закінулі чацвёрты раз, прычым зрабіў гэта ўладальнік беларускага пашпарта і былы дынамавец Шэйн Прынс. Больш лік на табло не мяняўся – у выніку 4:1 на карысць гасцей. Гэтая няўдача стала для “Дынама” чацвёртай запар. Тым не менш, падначаленыя Дзмітрыя Квартальнава застаюцца ў зоне плей-оф на Захадзе, у сталічнага клуба 40 ачкоў і восьмая пазіцыя. Заключны матч 2023 года “зубры” правядуць 30 снежня ў гасцях у аўтсайдэра канферэнцыі “Сочы”. Менскія дынамаўцы прайгралі чацвёрты матч запар у КХЛ

Хакеісты “Шахцёра” працягнулі пераможную серыю ў экстралізе да васьмі гульняў

У чацвер трыма матчамі ў Менску, Оршы і Наваполацку працягнуўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі. На сталічнай “Чыжоўка-Арэне” другі раз за тры дні сышліся “Юнацтва” і “Віцебск”. У аўторак гаспадары нечакана буйна перамаглі – 4:0, але на гэты раз гледачы сталі сведкамі роўнай гульні. Асноўны час паядынку скончыўся ўнічыю, на гол менчука Валянціна Роўбы госці адказалі шайбай Аляксандра Ганчарова. У авертайме “Юнацтва” суперніка ўсё ж даціснула – 2:1, перамогу гаспадарам прынёс лідэр клуба і легенда беларускага хакея Аляксандр Кітараў. Менчукі набралі ачкі ў сёмай гульні запар і зрушылі з чацвёртай пазіцыі “Нёман”. Лідэр экстралігі “Шахцёр” працягвае даказваць сур’ёзнасць сваіх намераў на чэмпіёнства: “гарнякі” не заўважылі ў гасцях наваполацкі “Хімік” – 4:0. Дзякуючы чарговай асечцы “Віцебска” салігарчане зараз маюць запас у два балы над галоўным канкурэнтам, да таго ж “Шахцёр” працягнуў серыю перамог да васьмі матчаў. Паралельна ў Оршы “Гомель” дзякуючы дублю Уладзіслава Каткова перамог “Лакаматыў з лікам 3:1.

“Гродна-93” стаў другім фіналістам Кубка Беларусі па баскетболе

Баскетбалісты “Гродна-93” выйшлі ў фінал розыгрышу Кубка Беларусі сярод мужчынскіх каманд. У другім паўфінале падначаленыя Дзмітрыя Кузьміна разграмілі віцебскі “Рубон” з розніцай у 33 ачкі – 103:70. У стартавай паўфінальнай сустрэчы цяперашні ўладальнік Кубка краіны БК “МІНСК” склаў свае паўнамоцтвы, нечакана саступіўшы ў трэцім авертайме магілёўскаму “Барысфену” – 102:108.

Валейбалісткі “Мінчанкі” прайгралі шосты матч запар у расейскай Суперлізе

Валейбалісткі “Мінчанкі” няўдала завяршылі каляндарны год у рэгулярным чэмпіянаце жаночай расейскай Суперлігі. У заключным матчы года на пляцоўцы Палаца спорту “Уручча” сталічны калектыў прымаў “Дынама-Метар” з Чалябінска і прайграў 1:3. Гэтая няўдача стала для “Мінчанкі” ўжо шостай запар – папярэдні раз беларускі выйгравалі матч у Суперлізе яшчэ 13 лістапада. Першы паядынак у Новым годзе беларускія валейбалісткі правядуць 4 студзеня таксама на хатняй арэне супраць “Дынама-Ак Барса” з Казані.

Карполь пакінуў пасаду галоўнага трэнера “Уралачкі”

Вядомы валейбольны настаўнік Мікалай Карпаль сышоў з пасады галоўнага трэнера екацярынбургскай “Уралачкі”, якую займаў з 1969 года. Новым трэнерам каманды прызначаны ўнук 85-гадовага ветэрана Міхаіл Карполь. Аб гэтым інфармуе тэлеграм-канал клуба. Пад яго кіраўніцтвам Карполя валейбалісткі “Уралачкі” 11 разоў станавіліся чэмпіёнкамі Савецкага Саюза і 14 разоў бралі золата расейскага першынства. З жаночай зборнай СССР Мікалай Карполь двойчы выйграваў Алімпійскія гульні – у Маскве-1980 і ў Сеуле-1988, а таксама чэмпіянат планеты ў 1990 годзе ў Пекіне. За свае спартовыя заслугі ён быў удастоены звання заслужанага трэнера СССР. У клубе таксама падкрэслілі, што легендарны спецыяліст працягне працу ў сістэме “Уралачкі-НТМК” і будзе курыраваць работу ўсіх трэнераў.

“Арсенал” прайграў “Вэст Хэму” і прапусціў “Ліверпуль” на першае месца ў табліцы

“Арсенал” на хатняй арэне саступіў “Вэст Хэму” ў матчы 19-га тура чэмпіянату Англіі па футболе з лікам 0:2. “Арсенал” з 40 ачкамі займае другое месца ў табліцы, адстаючы ад “Ліверпуля” на два балы. “Тотэнхэм” на выездзе саступіў “Брайтану” 2:4 – Жаао Педра адзначыўся дублем. “Шпоры” з 36 ачкамі ідуць пятымі ў табліцы, у “Брайтана” 30 балаў і восьмая пазіцыя.






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин: начато строительство тоннеля Рублево-Архангельской линии


Спорт в России и мире
Москва

Офицеры Управления Росгвардии по Ивановской области стали призерами Чемпионата Центрального округа


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
Хуберт Хуркач

Хуркач пожертвует по €100 за каждый эйс пострадавшим от наводнения


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

В ЖК «Детали» установят пассажирские лифты энергоэффективности класса «А»





Путин в России и мире
Москва

Михаил Котюков: реализация системы мер государственной поддержки местных экспортеров – одно из ключевых направлений нашей работы


Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Пушков объяснил, почему Трамп не захотел встречаться с Зеленским


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Джиган

Где на этой неделе мы встретили жену Мартиросяна, Джигана с Самойловой и Равшану Куркову: светский дайджест Woman.ru



Москва

В Москве ежегодно состоялся юбилейный, всероссийский, патриотический гала-концерт «Проза и поэзия» «Россия - семья семей»

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net