У залі крычалі «Ганьба!». Адвакатку Калесьнікавай Людмілу Казак пакаралі штрафам
Адвакатку Людмілу Казак, якая абараняе сябра Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву, пакаралі штрафам у 675 рублёў за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі (23.4 КаАП). Пасьля абвяшчэньня прысуду ў залі крычалі «Ганьба!».