Расейскі рэжысэр абураны, што на БТ яго назвалі крыніцай каранавірусу ў віцебскім тэатры
Віцебская чыноўніца ў эфіры БТ заявіла, што актора, які памёр з пацьверджаным каранавірусам, заразіў замежнік. У размове са Свабодай яна пацьвердзіла, што маецца на ўвазе маскоўскі рэжысэр. Рэжысэр назваў словы чыноўніцы «лухтой» і зьбіраецца зьвяртацца ў суд.