У Інтэлектуальным клюбе Алексіевіч выступіў аўтар таямнічага праекта пра савецкіх фізыкаў. Фотарэпартаж
16 студзеня ў Інтэлектуальным клюбе Сьвятланы Алексіевіч выступіў Ільля Хржаноўскі – расейскі рэжысёр і прадусар. Цяпер Хржаноўскі найбольш вядомы маштабным праектам «Даў», дэталёваму апісаньню якога быў прысьвечаны ўвесь ягоны выступ у Менску.