Сьмешныя міты і жорсткая рэальнасьць IT. Вялікае інтэрвію з заснавальнікам IT-кампаніі, якая ладзіць сустрэчы з Алексіевіч і Шушкевічам
Чаго хоча дасягнуць IT-кампанія Аndersen праз арганізацыю публічных сустрэчаў з Алексіевіч, Троіцкім, Шушкевічам ды іншымі знакавымі асобамі? І ці праўда, што айцішнікі баяцца знаёміцца зь дзяўчатамі? Пра гэты ды іншае гутарым з заснавальнікам IT-кампаніі Andersen Аляксандрам Хомічам.