Спэцпрадстаўнік ЗША па Ўкраіне: большасьць расейскіх вайскоўцаў на Данбасе — кантрактнікі
Спэцыяльны прадстаўнік Злучаных Штатаў у пытаньнях Украіны Курт Волкер заявіў, што вялікую частку вайскоўцаў у Данбасе складаюць кантрактнікі расейскай арміі. Пра гэта ён сказаў у інтэрвію расейскаму выданьню «Эхо Москвы».