Піраты Менскага мора
Змаганьне з кампутарнымі піратамі ва ўсім цывілізаваным сьвеце робіцца ўсё больш зацятым і жорсткім. Нават паведамленьні пра барацьбу з марскімі самалійскімі піратамі не ўражваюць так, як жахлівыя аповяды пра мільённыя штрафы хатнім гаспадыням, якія мелі неасьцярожнасьць спампаваць нейкую там мэлёдыю. Але ўсё гэта дзіцячыя гульні ў параўнаньні з тым, што плянуецца зрабіць. Гутарка пра антыпірацкі праект закону, прапанаваны на разгляд Кангрэсу ЗША. Дакумэнт, што называецца "Закон па барацьбе з онлайнавымі... Читать дальше...