Добавить новость
123ru.net
Личное
Декабрь
2015

Повязь мінулага і сучаснасці




У выставачных залах Дома рамёстваў «Стары млын» чакаюць наведвальнікаў адразу дзве экспазіцыі: выстава ткацтва «Ручнік як увасабленне часу» і фотавыстава Васілія Белякова «Без прыкрас. Цэрквы і касцёлы Беларусі».



Ручнік — адзін з найважнейшых сакральных прадметаў у жыцці нашых продкаў. Ахоўваючы ад напасці, ён суправаджаў чалавека ад нараджэння і да самай смерці: на ручнік прымалі нованароджанае дзіця, яго выкарыстоўвалі для розных абрадаў падчас хрышчэння і вянчання, вешалі на абразы, карысталіся ім у паўсядзённым жыцці, а калі чалавек паміраў, ручнік павязвалі на крыж, труну ў магілу таксама спускалі на ручніках. Яны як ­адзенне: для кожнай жыццёвай сітуацыі існавалі пэўныя віды. Не менш важны колер і вытканы на ручні­ку ўзор — гэта не проста ўпрыгажэнне, але і пэўны сімвал. Напрыклад, чырвоны колер сімвалізуе жыццё, кветка — каханне.

— Ручнікі выкарыстоўваюцца і сёння: на іх падаюць хлеб-соль дарагім гасцям, абвязваюць рукі маладым пры вянчанні, павязваюць сватам. Праўда, з-за таго, што некаторы час была парушана пераемнасць гэтых ведаў, не ўсе правільна выбіраюць абрадавы прадмет. Скажам, сватоў нельга перавязваць белымі ручнікамі, на іх абавязкова павінен быць узор са ста палосак, — раказвае дырэктар Дома рамёстваў Таццяна Мікалаеўна Петух.

На выставе прадстаўлены ткацтва Алены Васільеўны Крывенькай, касцюмы і вышытыя ручнікі Крысціны Мікалаеўны Брэскай, лялькі ў традыцыйных строях Алены Аляксандраўны Касенка, ручнікі, выкананыя ў тэхніцы вышыўкі крыжыкам, традыцыйныя кашулі-касцюмы Марыі Іванаўны Анань­евай. 

Першыя тры майстрыхі з’яўляюцца работнікамі Дома рамёстваў, апошняя — былы супрацоўнік названай установы, цяпер яна на пенсіі. Іх работы — рэканструкцыі некалі існаваўшых на Пастаўшчыне ручнікоў і адзення — складаюць прыблізна 70% экспазіцыі. Астатнія — этнаграфічны збор, які з дапамогай работнікаў сельскіх клубных устаноў змагла сабраць практычна з усёй тэрыторыі раёна спецыяліст па фальклоры цэнтра культуры і народнай творчасці Святлана Мікалаеўна Марозава. Сярод іх ёсць як традыцыйна тканыя (абрадавыя), так і з простай льняной тканіны, аздобленыя вышыўкай і вязанымі карункамі. У кожнага — свая гісторыя, сваё прызначэнне.


У суседняй зале размясціліся работы фотааматара Васілія Белякова. У свой час ён скончыў геалагічны факультэт Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, затым — ваенную акадэмію, зараз — падпалкоўнік запасу. Мастацкі погляд і назіральнасць дазваляюць В. Белякову падчас пешых і веласіпедных падарожжаў заўважыць і захаваць пры дапамозе фотакамеры дзіўныя адценні роднай прыроды, знайсці цікавы ракурс для адлюстравання архітэктуры.
На выставе прадстаўлены 127 фотаздымкаў храмаў. У калекцыю ўвайшлі здымкі цэркваў і касцёлаў Пастаўшчыны, зробленыя на працягу многіх гадоў, а таксама фота храмаў яшчэ 14 раёнаў Беларусі, якія Васілій Белякоў адлюстраваў падчас сёлетніх фотапленэраў. Работы фотамастака здзіўляюць разнастайнасцю: са здымкаў, аформленых у рамкі, з намі размаўляюць і старыя разбураныя, і адноўленыя, і дзеючыя храмавыя будынкі. Яны захапляюць сваёй велічнасцю, засмучаюць запусценнем, натхняюць думаць пра вечнае і ўзвышанае.

— Выстаўляць работы, прысвечаныя прыродзе роднага краю, у раёне і за яго межамі пачаў шэсць гадоў таму. З 2012-га актыўна супрацоўнічаю з навуковым ад­дзелам Нацыянальнага парку «Нарачанскі», дзе паўтара года дэманстравалася выстава, прысвечаная ўнікальным ландшафтам і прыродным аб’ектам, прадстаўнікам флоры і фаўны беларускага Паазер’я. Два апошнія гады працаваў над тэмай Першай сусветнай вайны. У прыватнасці, над слядамі, якія яна пакінула пасля сябе на тэрыторыі нашага, Мядзельскага і Смаргонскага раёнаў. Арганізаваны выставы «Іх лёсы з’яднаны ў адзін…» і «Сляды гісторыі». Апошняя створана пры садзейнічанні арганізацыі «Беларускі зялёны крыж» і трапіла ў міжнародны культурна-асветніцкі праект «Пераклічка стагоддзяў: Першая сусветная вайна і свет сёння», узнагароджаны дыпломам, — гартаў старонкі аўтабіяграфіі аўтар.

Бягучы год у творчым жыцці Васілія Белякова стаў надзвычай плённым: у розных рэгіёнах краіны на суд гледачоў былі прадстаўлены пяць рознапланавых выстаў, падчас пешых і веласіпедных паходаў пераадолена сем тысяч кіламетраў, сабраны матэрыял яшчэ для чатырох экспазіцый. Убачыць іх можна будзе ўжо ў 2016-ым.
Наведаць абедзве выставы можна да 14 студзеня наступнага года. Затым іх зменяць работы выкладчыкаў школы мастацтваў імя А. Ромера і ўдзельнікаў рэгіянальнага восеньскага пленэру, які праходзіў у райцэнтры 23—24 кастрычніка.



Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.







Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net